У Гомлі сутыкнуліся два аўтобусы. 7 чалавек у шпіталі


ДТЗ здарылася на Рэчыцкім праспекце 4 чэрвеня а 7 раніцы.

У суполцы «Это Гомель, детка» чытачы пішуць, што сутыкнуліся аўтобусы 6 аўтапарку.

«Шмат у Гомлі цяпер ДТЗ з аўтобусамі. Цікава – у чым рэальная прычына? Вельмі дзіўна, калі прафесіяналы трапляюць у аварыю. Магчыма – ператамленне кіроўцаў вінавата? Або дадатковыя транзітныя велікагрузы ў колькасці некалькіх тысяч штодня ўскладнілі дарожную абстаноўку. Дарэчы вось канструктыўныя прапановы – на трасах транзітнага руху велікагрузаў у Гомлі не трэба на ноч адключаў святлафоры. Складана і небяспечна дарогу без іх пераходзіць. Асабліва сталым людзям. Гэта перш за ўсё праспект Кастрычніка і Рэчыцкі праспект», – пішуць карыстальнікі VK.

Паводле gomel.today, шпіталізавалі 7 чалавек. Афіцыйна здарэнне пакуль не каментавалі.

Стужка навінаў