У Гомлі сутыкнуліся аўтобус і тралейбус: трое пацярпелых


У Гомлі на прыпынку грамадскага транспарту сутыкнуліся аўтобус і тралейбус, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Гомельскага аблвыканкама.

ДТЗ адбылося сёння прыкладна а 12.05. Тралейбус рухаўся па вуліцы Свірыдава з боку вуліцы П.Броўкі. У раёне прыпынку грамадскага транспарту «Вуліца Макаёнка» у яго ўрэзаўся аўтобус, які рухаўся ззаду. Кіроўца аўтобуса не ўлічыў умовы надвор’я і не паспеў затармазіць на слізкай дарозе.

У выніку аварыі тры пасажыры – сямігадовае дзіця, пенсіянер і жанчына атрымалі траўмы. У хлопчыка медыкі зафіксавалі ўдар носа, у мужчыны – удар спіны. Дапамога ім была аказана на месцы, пасля чаго яны былі адпушчаныя дадому. Жанчыне ж спатрэбілася шпіталізацыя.

КА, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў