У Гомлі стартаваў роварны ўік-энд


Каля 50 раварыстаў сабраліся на набярэжнай Гомлю. Тэматыка роварнага ўік-энду – марская, таму большасць прысутных былі апрануты ў адпаведнае адзенне: цяльняшкі, матроскі, банданы.

Слоган мерапрыемства: «Роварная прыгажосць выратуе свет». Эстэтычнаму складніку арганізатары акцыі надаюць вялікую ўвагу: ровары ўпрыгожылі кветкамі і балонікамі, раварысты апрануліся прыгожа і густоўна.

«Ровар – гэта не толькі карысна, не толькі зручна, але і вельмі можа быць модна. Ва ўмовах гораду карыстацца роварам могуць усе, і мы хочам паказаць прывабнасць ровару менавіта ў вобразе чароўных дам. Праз наш прыгожы вонкавы выгляд, мы імкнемся выклікаць станоўчыя эмоцыі. У мінулы раз, калі мы ехалі, нас вельмі цёпла віталі жыхары», – кажа арганізатар веладэфіле Святлана.

У праграме роварнага ўік-энду веладэфіле, фатаграфаванне раварыстаў у фотазоне, катанне па набярэжнай і гораду, уручэнне прызоў раварыстам ад спонсараў, выступ гурта «Ginger pie», супольны пікнік. Увечары на пляцоўцы «A cup of peace» – прагляд фільма на роварную тэматыку і начное катанне на роварах.

Глядзіце таксама:

Ларыса Шчыракова, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары