У Гомлі шукаюць садыста, які забівае сабакаў (УВАГА: ЖАХЛІВАЕ ФОТА)


Мужчына страляў па сабаках, у якіх былі гаспадары.

Выпадак адбыўся ў вёсцы Цыкуны, што ў Гомельскім раёне. Адзін сабака загінуў, другі знаходзіцца ў цяжкім стане. Пра гэта напісала на сваім профілі «Вконтакте» Таццяна Сасноўская, выклаўшы жахлівыя фотаздымкі.

Сабаку, які выжыў, завезлі ў ветэрынарную клініку з падазрэннем на агнястрэльнае раненне дробам па ўсім тулаве. Паводле аўтаркі запісу, вінаватым можа быць гаспадар серабрыстага аўта з нумарамі 35-46 або 46-35 – так запомніла іншая жанчына, якая апынулася на месцы здарэння.

Нядаўна ў Гомлі ды ваколіцах адбыліся два гучныя выпадкі нападу сабакаў на людзей, адзін з якіх скончыўся смерцю. Ахвяры, як мяркуецца, ужывалі алкаголь. Здарэнні абвастрылі дыскусію аб бадзяжных жывёлінах.

ІА, belsat.eu, паводле gomel.today

Стужка навінаў