У Гомлі рысь з'ела сабаку


Здарэнне адбылося ў 5-ым мікрараёне, недалёка ад пляцоўкі для выгулу сабак.

«Рысь сядзела на дрэве і ела сабаку», – паведамілі валанцёры.

Пра інцыдэнт напісалі ў суполцы «Падары ім шанец». Рысь заўважыў рыбак і выклікаў МНС. Аднак жывёліна ўцякла.

«Лес высякаюць, звычайныя месцы рассялення скарачаюцца, вось яны і выходзяць у горад. На мінулым тыдні ласяня застрэлілі – у цэнтры гораду!» – піша чытач суполкі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў