У Гомлі разбіраюць плітку, якую паклалі да прыезду Лукашэнкі. Фотафакт


Гомельскія рабочыя разбіраюць тратуарную плітку, пакладзеную ў цэнтры гораду да прыезду Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле мясцовага выдання «Сильные новости» плітку разбіраюць каля Старога ўнівермага. Ніхто не ў стане патлумачыць, навошта гэта робіцца.

Візіт кіраўніка Беларусі ў Гомель быў запланаваны на 27 ліпеня, аднак з невядомых прычынаў не адбыўся.

ЮВ, belsat.eu, паводле gomel.today

Стужка навінаў