У Гомлі праз адключэнне электрычнасці мог памерці чалавек


Жыццё аднаго з жыхароў Гомлю было пад пагрозай праз адключэнне электрычнасці. Ягоная жыццядзейнасць забяспечваецца пры дапамозе апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

10 ліпеня на падстанцыі «Усходняя» адбылося аварыйнае адключэнне электраэнергіі, у доме, дзе жыве хворы мужчына знікла электрычнасць, апарат штучнай вентыляцыі лёгкіх выключыўся.

Фота: 112.by

На месца здарэння выехалі ратавальнікі.

«Работнікамі МНС з дапамогай пераноснага генератара была праведзена запітка апарата ШВЛ», – кажуць у МНС.

Паведамляецца, што стан мужчыны задавальняючы.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў