У Гомлі прайшла адзіная беларускамоўная «ялінка». Дзеда Мароза не было (фота)


Беларускамоўная «ялінка» ў Гомлі сабрала 30 дзяцей. У праграме былі карагоды, тэатр «Батлейка», калядныя спевы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”74464″ img_size=”large”][vc_single_image image=”74460″ img_size=”large”][vc_single_image image=”74468″ img_size=”large”][vc_single_image image=”74480″ img_size=”large”][vc_single_image image=”74476″ img_size=”large”][vc_single_image image=”74472″ img_size=”large”][vc_column_text]Адзіная беларускамоўная «ялінка» прайшла ў Гомлі. Гэта быў адзіны калядны ранішнік, на якім не было Дзеда Мароза і Снягуркі. Тым не менш «Беларуская ялінка» ў філіяле Веткаўскага музею ў Гомлі сабрала больш за 30 дзяцей і столькі ж бацькоў. Шмат хто з дзетак былі апранутыя ў «вышыванкі».

У праграме, разлічанай на дзяцей ад 1 года да 10, былі карагоды, тэатр «Батлейка», калядныя спевы ад гурта грамадскай краязнаўчай моладзевай арганізацыі «Талака» і калектыву «Ягорава гара». Як і сотні гадоў таму, сучасным дзецям паказвалі Цара Ірада, Казу, Мядзведзя. Іграў герояў загадчык філіяла Веткаўскага музею спадар Пётр Цалка.

МЯ, паводле katolik-gomel.by

Стужка навінаў