«Усё гэта паказуха самая натуральная». У Гомлі пафарбавалі фасадны бок дому, бо чакалі прыезду Лукашэнкі?


Жылы дом па вуліцы Ільіча 10 пафарбавалі толькі з фасаднага боку і нават зрабілі падсветку.

Сцены, якія не выходзяць на вуліцу чыноўнікі чамусьці пафарбаваць забыліся нягледзячы на тое, што нават няўзброеным вокам бачна, што яны патрабуюць тэрміновага і неадкладнага рамонту. Жыхары дому неаднаразова скардзіліся ў мясцовае ЖЭУ, у адказ атрымлівалі толькі адпіскі.

«Наш дом будавалі пасля вайны палонныя немцы, а жыву я тут ужо 20 гадоў – кажа жыхар дому Мікалай, – і не магу ўзгадаць, каб сцены з боку двара хоць раз фарбаваліся. Вось у траўні марафет навялі звонку, а знутры разруха. Усё гэта паказуха самая натуральная. Хадзілі чуткі, што Лукашэнка збіраецца ехаць па Ільіча, вось і пафарбавалі».

Чытайце таксама >>> На лецішчы знішчылі сад, бо над ім меўся пралятаць Лукашэнка

Варта адзначыць, што летась суседнія з домам № 10 жылыя будынкі таксама пафарбавалі толькі з фасаднага боку.

Ларыса Кавальчук, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары