У Гомлі на стадыёне знайшлі цела 16-гадовага падлетка


На спартыўнай пляцоўцы адной з гімназіяў Гомля 6 студзеня быў знойдзены мёртвым 16-гадовы падлетак. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «давядзенне да самагубства» (ч.2 арт. 145).

Хлопец вучыўся ў коледжы №36. Яго цела было знойдзенае раніцай на спартыўнай пляцоўцы ў пятлі, піша «Гомельская праўда».

Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу па ч.2 арт. 145 (давядзенне да самагубства непаўналетняга) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, дапытваюцца сваякі і сябры непаўналетняга, усталёўваюцца абставіны здарэння, адзначаюць у СК.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў