У Гомлі можна замовіць «жонку на гадзіну»

video

Незвычайная паслуга будзе даступная з пачатку лютага.

«Жонка на гадзіну» будзе займацца прыбіраннем, мыццём вокнаў, падлогі, ачысткай сантэхнікі. Да таго ж яе можна будзе адправіць у крамы, папрасіць скласці спіс пакупак альбо меню.

Уборка памяшкання плошчай 60 квадратных метраў ад «жонкі на гадзіну» абыдзецца ў 500 тыс. рублёў ($ 23,5), мыццё посуду (да 50 адзінак) – 30 тыс. рублёў (менш за $ 1,5). Спіс пакупак, дарэчы, будзе складацца бясплатна.

Прапануем вашай увазе адно з архіўных выданняў праграмы «Асабісты капітал», якое распавядае, як зарабіць падчас хатняга прыбірання.

https://www.youtube.com/watch?v=gkrS7ugODFg&list=PLLxQpYG35cp0tpnb_DXQSLapCB6SiuSEt&index=73
НМ, belsat.eu, паводле «Гомельскай праўды»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары