У Гомлі моцны вецер паваліў дрэвы на аўта (ФОТАФАКТ)


Моцны вецер і дождж абрынуліся на гамельчукоў 20 чэрвеня.

Гараджанам рассылалі SMS-паведамленні з папярэджаннем пра моцны вецер і магчымасць падзення дрэваў.



У Піянерскім скверы вецер паламаў дрэвы.

Падобная сітуацыя назіраецца ў многіх раёнах гораду. Пра пацярпелых МНС не паведамляе.

Праз непагадзь абясточылі 22 населеных пункта, а гэта 1710 жылых дамоў, фермы ў Гомельскім, Рэчыцкім, Петрыкаўскім і Светлагорскім раёнах.

ДР belsat.eu, фота gomel.today

Стужка навінаў