У Гомлі дзяўчына ўпала з 6-га паверха – і засталася жывая


Васьмікласніца ў рэанімацыі.

Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 18 верасня. Вучаніца восьмага класа пацярпела пры падзенні з 6-га паверха недабудаванага будынку, які месціцца ля Гомельскай абласной клінічнай больніцы. Яна засталася жывая. З шматлікімі пашкоджаннямі дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю.

«Хуткую выклікалі прыяцелі, якія знаходзіліся ў момант трагедыі побач», – распавёў агенцтву «БелТА» афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкаму Віталь Прыстромаў.

Паводле факту падзення школьніцы з вышыні праводзіцца праверка, высвятляюцца прычыны таго, што здарылася, апытваюцца сведкі.

ДД; фота вокладкі – МедВестник.by

Стужка навінаў