У Гомлі архітэктар судзіцца з мясцовай газетай за абразы


Сёння ў судзе Чыгуначнага раёну Гомлю распачаўся разгляд позвы на абарону гонару і годнасці гомельскага ўрбаніста і архітэктара Сяргея Ляпіна супраць абласной газеты «Гомельская праўда» і ў прыватнасці яе карэспандэнта Рамана Старавойтава.

Апошні быў аўтарам матэрыялаў з такімі назвамі, як «чаго карціць ляпіным», «Абы ляпнуць», «Ляпнуў раз, ляпнуў два… усё няймецца». Акрамя гульні словаў вакол прозвішча архітэктара, Старавойтаў абвінавачваў Ляпіна ў хлусні і… пагрозе нацыянальнай бяспекі.

«Аўтар спрабуе давесці, што ягоны артыкул накіраваны не супраць мяне, хаця там ёсць маё прозвішча, а на каментатараў, што каментуюць пад маймі публікацыямі – гэта вельмі дзіўна – прысвячаць артыкул нейкім каментатарам, пры гэтым браць маё прозвішча», – кажа архітэктар Сяргей Ляпін.

«Гомельская праўда» ў асобе Старавойтава абурылася крытыкай Сяргея Ляпіна рэканструцыі шэрагу гомельскіх вуліцаў. Між іншага, архітэктар патрабаваў правесці археалагічнае даследаванне будаўнічых пляцовак, паколькі пад некаторымі з іх маглі застацца часткі габрэйскіх могілак. Суд Чыгуначнага раёну не здолеў вырашыць справу ў адзін дзень, паседжанне працягнецца пятага ліпеня.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары