У Гомлі адкрылі помнік савецкаму міліцыянту


Учора, 9 лістапада, у Гомлі адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака «100 год беларускай міліцыі», паведамляе сайт МУС Беларусі.

«Мы аддаём даніну павагі штодзённай службе народу чалавека ў міліцэйскіх пагонах, яго гераізму і адданасці Радзіме, – адзначыў начальнік УУС Гомельшчыны генерал-маёр міліцыі Уладзімір Захарчук на цырымоніі адкрыцця. – Не выпадкова ў бронзе захаваны вобраз міліцыянта-франтавіка, які сімвалізуе сабой мужнасць, адвагу і гонар самых цяжкіх ваенных і пасляваенных гадоў, непахіснасць і працяг служэння на карысць свайго народа».

Аўтар памятнага знака – скульптар Валер Кандраценка. У цэнтры кампазіцыі – зборны вобраз гамельчука, які вярнуўся дадому з вайны і прыйшоў на службу ў міліцыю. Супрацоўнік у форме МУС 1950-х гадоў, у званні старшага лейтэнанта міліцыі. На кіцелі ёсць ордэн Чырвонай Зоркі, медалі «За адвагу», «За баявыя заслугі», нашыўкі за раненне. Побач з міліцыянтам – матацыкл М-72

ІІ, belsat.eu

 

Стужка навінаў