У Гомлі адбыўся першы падлеткавы турнір «Хопіць піць –Трэба жыць»


Турнір арганізавалі спантанна, а ініцыятарамі былі гомельскія падлеткі, якія даведаліся пра штогадовы «Хопіць піць-Трэба жыць» у Чонках і праз сацсеткі папрасілі падтрымкі ў арганізатараў.

Сябры ініцыятывы адгукнуліся і вось фінал… Перамогу святкавала каманда «Пітбуль», якая ўпэўнена выйграла ўсе гульні. Другое месца заняла каманда «Крышталь Сіці», на трэцім – футбалісты з «35-га мікрараёну»

На думку прадстаўніка ініцыятывы «Хопіць піць Трэба жыць» Натальлі Крывашэй асноўная цікавінка гэтага турніру ў тым што: «Ён падлеткавы і самае галоўнае яго арганізавалі самі падлеткі. Дарэчы, сябры ініцыятывы «Хопіць піць –Трэба жыць» набылі для іх кубкі, медалі і адмысловыя магніцікі».

Інфармацыйна – спартовы турнір «Хопіць піць –Трэба жыць» не адзіныя спаборніцтвы, арганізаваныя для жыхароў гомельскай вобласці. Месяц таму скончыўся, стаўшы ўжо традыцыйным турнір з такой самай назвай для дарослых у пасёлку Чонкі, які ладзіцца ўжо чацверты год.

Кастусь Жукоўскі, belsat.eu

Стужка навінаў