У гомельскім аўтобусе пасажыры затрымалі эксгібіцыяніста


Цяпер міліцыя шукае пацярпелых ад дзеянняў пʼянага 51-гадовага мужчыны школьніц.

Інцыдэнт здарыўся 26 верасня. Пʼяны гамяльчук вырашыў паказаць пасажырам аўтобуса свае геніталіі. У гэты час у транспарт увайшлі дзве дзяўчыны 10-11 гадоў, паведамляе gp.by.

Праехаўшы некалькі прыпынкаў, калі дзяўчынкі сабраліся выходзіць, незнаёмец прыціснуўся да адной з іх аголенай часткай цела.

На заўвагі пасажыраў і пагрозы вызваць міліцыю ён не рэагаваў. Затрымаў парушальніка адзін з прысутных. Мужчына вывеў эксгібіцыяніста з транспарту і выклікаў міліцыю.

Дзяўчынкі з аўтобуса ўцяклі. Следчыя шукаюць школьніц і просяць іх бацькоў адгукнуцца: іх паказанні важныя для кваліфікацыі артыкулы па крымінальнай справе. Вядома, што на выгляд дзяўчынкам 10-11 гадоў, рост 130-150 сантыметраў. У руках у дзяцей былі рапіры – магчыма, яны займаюцца фехтаваннем.

Як высветлілася пазней, у 2015 годзе мужчыну ўжо судзілі за аналагічныя паводзіны. Ён вызваліўся з турмы ўсяго 4 месяцы таму. За хуліганства яму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu

 

 

 

Стужка навінаў