У Гатава затрымалі актывістку Марыю Рабкову. Суд ужо адбыўся


Сёння, 12 ліпеня, байцы АМАПу затрымалі актывістку анархічнага руху Марыю Рабкову. На яе складзены пратакол ч.2 арт. 17.11 КоАП – «Распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі». Суд Менскага раёну аштрафаваў дзяўчыну на 9 базавых велічыняў (220,5 рублёў).

Як распавяла belsat.eu праваабаронца Наста Лойка, каля дому і каля працы актывісткі з учорашняга дня дзяжурылі міліцыянты ў цывільным. Сёння а 12-й, калі яна вярталася з сабачага прытулку ў Гатава, Марыю Рабкову затрымалі 4 байца АМАПу.

На дзяўчыну склалі пратакол паводле ч. 2 арт. 17.11 КоАП (распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі). Экстрэмізмам міліцыянты палічылі фотаздымак Марыі Рабковай у сацсетке «Укантакце», дзе на ёй была шапка з надпісам «class war» (класавая вайна).

Раней сёння быў затрыманы анархіст Мікалай Дзядок. Суд Фрунзенскага раёну Менску аштрафаваў яго на 10 базавых велічыняў (245 рублёў) паводле арт. 17.10 КоАП («Прапаганда і (або) публічнае дэманстраванне, выраб і (або) распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі»).

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў