У гарадзенскі музей Януша Паруліса едуць турысты


Праз два дні пасля публікацыі на нашай старонцы відэарэпартажу пра праблемы прыватнага музею ў Горадні, яго наведала першая вялікая група турыстаў з Польшчы.

«Установа перабывае на мяжы закрыцця», – напісалі мы 26 студзеня на нашай старонцы, публікуючы рэпартаж нашых калегаў. Экспазіцыя музею фактычна ўтрымліваецца з пенсіі ягонага заснавальніка Януша Паруліса.

Пад матэрыялам на польскай версіі сайту мы падалі дакладны адрас музею і кантакт да яго ўладальніка.

Праз два дні пад адным з запісаў у «Фэйсбуку», што датычыўся рэпартажу, Ежы Плаўсюк польскай з Саколкі пакінуў каментар:

«Сёння, 28 студзеня, у гэтым музеі пабывала нашая група, больш за 34 асобы. Праз тры тыдні ладзім чарговы выезд у Горадню і таксама група ў першую чаргу наведае гэты музей. Запрашаем!»

Каб пацвердзіць свае словы, ён змясціў спасылку на партал «HrodnaLife», які таксама распавядаў пра праблемы музею, а таксама першы паведаміў, што нечакана ўзнікла вялікая цікавасць да прыватнай калекцыі.

Візіт такой вялікай групы наведнікаў стаў вялікай неспадзяванкай для Януша Паруліса. Столькі гасцей у яго ўжо не было даўно.

«Турысты прыехалі, можна сказаць, з нашых месцаў – Саколка, Дамброўка. Іх было шмат, і самае дзіўнае, што ўсе яны змясціліся ў мяне ў музеі. Я рады такой колькасці наведнікаў, спадзяюся, гэта не апошні раз», – адзначыў Януш.

Задаволеныя таксама і госці з Польшчы. Найбольш спадабалася ім вялікая калекцыя карцін, старыя польскія кніжкі, а таксама кут, прысвечаны Элізе Ажэшцы.

Cez., НМ, belsat.eu, паводле HrodnaLife

Стужка навінаў