У Гарадзенскай вобласці з-за моцнага ветру засталіся без святла больш за сто жылых дамоў


Моцны вецер, парывы якога дасягалі 20 метраў на секунду, стаў прычынай адключэння электраэнергіі і пашкоджання дахаў дзевяці будынкаў сельскагаспадарчага прызначэння, а таксама дахаў трох жылых дамоў у Смаргонскім раёне. Пацярпелых няма.

Працаўнікам МНС прыйшлося распілоўваць паваленыя дрэвы, якія ляжалі на праезнай частцы ў вёсцы Навумавічы і Юхновічы. У вёсцы Пушкары пад Горадней дрэва ўпала на нежылы дом, які выкарыстоўваецца пад лецішча.

У рэгіёне зафіксаваныя два выпадкі адключэння электраэнергіі. У Навумавічах без святла заставаліся 90 прыватных жылых дамоў, у Смаргонскім раёне – 23 прыватных жылых дома. Электразабеспячэнне аднавілі.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў