У Ганцавічах школьнік знайшоў гранату


Сёння раніцай вучань Малькавічскай школы Ганцавіцкага раёну паведаміў настаўніку, што знайшоў у лесе гранату, калі выгульваў сабаку. На месца здарэння выехалі сапёры.

Таксама ўчора ў тым жа лесе была знойдзена мінамётная міна часоў Вялікай Айчыннай вайны. Туды выехалі супрацоўнікі міліцыі і выставілі пост аховы. Пазней баранавіцкія сапёры знішчылі міну.

ГА, belsat.eu паводле uvd.brest.gov.by

Стужка навінаў