У Гане выявілі несапраўдную «амбасаду ЗША», якая 10 гадоў выдавала сапраўдныя візы


У Гане знайшлі «амбасаду ЗША», якой на самай справе кіравалі злачынцы. Тым не менш, яна цягам 10 гадоў выдавала сапраўдныя амерыканскія візы. А яшчэ – падробленыя візы і іншыя дакументы.

Штотыдзень у панядзелак, аўторак і пятніцу над ружовым двухпавярховым будынкам у сталіцы Ганы, горадзе Акра, вывешвалі амерыканскі сцяг. Увайшоўшы ў памяшканне, наведнік бачыў фатаграфію прэзідэнта ЗША Барака Оўбамы ў рамцы. У гэтым будынку цягам дзесяці гадоў размяшчалася «амбасада ЗША», якая выдавала амерыканскія візы. Праўда, ЗША ніякага дачынення да яе не мелі. Цяперашняя амбасада ЗША ў Гане выглядае па-іншаму.

Тым не менш, візы ў гэтым будынку выдавалі сапраўдныя. Як заявілі ў Дзяржаўным дэпартаменце ЗША, бланкі для віз злачынцы атрымлівалі праз карумпаваных чыноўнікаў. Праўда, фармулёўкі ў прэс-рэлізе Дзярждэпу даволі расплывістыя – незразумела, хто менавіта падаваў бланкі злачынцам.

«Пасольствам ЗША» загадвалі ганскія і турэцкія злачынцы. Наведнікаў прымалі грамадзяне Турцыі, якія ўмелі гаварыць на англійскай і галандскай мовах. Але з вуліцы ў «амбасаду» патрапіць было нельга – замест гэтага яе паслугі рэкламавалі па ўсёй Гане, а таксама ў суседніх краінах. Зацікаўленых кліентаў прывозілі ў сталіцу, сялілі ў гасцініцу, а потым вазілі ў «амбасаду».

Злачынцы выдавалі «атрыманыя падманным шляхам» сапраўдныя амерыканскія візы, падробленыя візы і дакументы (напрыклад, аб адукацыі і пасведчанні аб нараджэнні). Дзярждэпартамэнт называе цану паслугі – $ 6 тыс.; але што ў яе ўваходзіла, не ўдакладняе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”404790″ img_size=”large”][vc_column_text]Пашпарты і падробленыя дакументы, выяўленыя падчас аперацыі. Фота  U.S. Department of State[/vc_column_text][vc_column_text]Паліцыянты падчас аперацыі выявілі магазін адзення, у якім знаходзіліся прылады для сшывання пашпартоў. Калі яго абшуквалі, адвакат – адзін з чальцоў групоўкі – схлусіў паліцыянтам, што цяпер ім нельга туды ўваходзіць, бо магазін згадваецца ў іншай судовай справе. Дзякуючы гэтаму злачынцы здолелі вывезці прылады за межы Акры.

Пры ператрусах паліцыянты выявілі 150 пашпартоў дзесяці розных краін, сапраўдныя і падробленыя візы для ўезду ў Штаты, а таксама падробленыя візы для ўезду ў Шэнгенскую зону, Індыю і Паўднёвую Афрыку. У ходзе аперацыі некалькі злачынцаў былі затрыманыя. Некалькі цяпер знаходзяцца ў бягах.

«Амбасада ЗША» было выяўлена летам 2016 года. Акрамя таго, аказалася, што ў Акры ёсць і несапраўднае пасольства Нідэрландаў.

МЯ, паводле meduza.io

Стужка навінаў