У гандлёвым цэнтры выставяць працы сучасных беларускіх мастакоў


46 карцінаў пятнаццаці сучасных беларускіх аўтараў выставяць у ГЦ «МОМО». Буйная экспазіцыя адкрываецца з пачаткам верасня і працягнецца да канца месяца.

Праект зладзіла сетка «АЗС А–100», партнёрам выступіў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў.

Ад пачатку чэрвеня імправізаваны музей дзейнічаў на запраўках. За гэты час «арт-запраўкі» наведалі дзясяткі тысяч чалавек.

«Гледачы былі ўражаныя і цікавіліся, дзе можна паглядзець усе карціны. Мы пайшлі насустрач гэткім жаданням і паклапаціліся таксама пра тых, у каго няма аўтамабіля. Таму мы збіраем усе работы пад «адным дахам» у адзіную экспазіцыю», – адзначыла дырэктар кампаніі А–100 АЗС Ганна Красоўская.

Паводле арганізатараў, гэта першы досвед працы з гэткай незвычайнай пляцоўкай.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў