У гадавіну Плошчы Мікола Статкевіч памаліўся за палітычных вязняў


Разам з жонкай і некалькімі актывістамі былы кандыдат на прэзідэнцтва малебнам адзначыў пяцігоддзе падзеяў на Плошчы.

Учора ўвечары Мікола Статкевіч прапанаваў далучыцца да малебна за «былых і цяперашніх палітвязняў» усім, «хто лічыць гэта важным для сябе».

Некалькі актывістаў адгукнуліся на заклік і сёння аб 11-й прыйшлі ў Свята-Петрапаўлаўскі сабор, што ў Менску.

Мікола Статкевіч браў удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2010 года. Быў арыштаваны і 26 траўня 2011 года асуджаны да шасці гадоў узмоцненага рэжыму. Вызвалены 22 жніўня 2015 год паводле рашэння кіраўніка краіны аб памілаванні.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў