У Францыі загінулі ад пажару 13 маладых людзей, якія прыйшлі на Дзень нараджэння


Прынамсі 13 чалавек загінулі і яшчэ шасцёра параненыя ў выніку пажару, які пачаўся ў адным з бараў у горадзе Руан на поўначы Францыі.

Агонь успыхнуў падчас святкавання Дня нараджэння аднаго з наведнікаў бару ў цэнтры гораду, паведаміў міністр унутраных спраў краіны Бернар Казнеў.

«Глыбокі жаль з нагоды трагедыі, якая забрала 13 маладых жыццяў. Спагада і падтрыманне семʼям пацярпелых», – напісаў міністр Казнеў на сваёй старонцы ў «Тўітэры».

[/vc_column_text][vc_column_text]Усім ахвярамі было ад 18 да 25 гадоў, паведамляе мясцовы сайт «Paris-Normandie». Паводле некаторых звестак, людзі загінулі ад атрутнага газу.

Медыі мяркуюць, што пажар мог успыхнуць ад свечак на святочным торце. У той жа час паліцыя выключыла тэрарызм з асноўных версіяў таго, што здарылася.

На месца пажару прыбылі 50 пажарных. Паліцыя пачала расследаванне трагедыі.

У канцы ліпеня двое мужчын напалі на касцёл у прыгарадзе Руану, захапіўшы закладнікаў і забіўшы мясцовага святара. Адказнасць за напад на святыню ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў