У Францыі стаматолаг-садыст вырываў пацыентам здаровыя зубы


Сёння у Францыі распачаўся працэс над «жахлівым дантыстам», які ламаў людзям сківіцы, інфекаваў раны і вырываў здаровыя зубы.

Якабюс ван Нірап вырашыў не адмаўляць сабе ў прыемным. З родных Нідэрландаў ён выправіўся ў Францыю, дзе выдаў сябе за стаматолага.

«Пасля укола мы засыналі як мёртвыя»

Праз кадравую агенцыю ён уладкаваўся лекарам у вёску Шато-Шынон на радасць яе жыхароў, які раней мусілі ездзіць да дантыста ў суседнюю мясцовасць.

Доктар аказаўся садыстам: вырываў людзям здаровыя зубы, ламаў сківіцы ды інфекаваў раны.

Пасля візіту ў доктара адзін пенсіянер сцякаў крывёю цягам трох дзён:

«Ён даў мне сем ці восем інʼекцый, і выцягнуў восем зубоў за адзін раз», – кажа вясковец.

80-гадовы Бэрнард Уго прыгадвае, што падчас лячэння ў ван Нірапа «кавалкі ягоных дзёснаў лёталі па ўсім кабінеце».

«Кожны раз, калі ён даваў нам тое, што ён называў «маленькім укольчыкам», мы засыналі як мёртвыя», – узгадвае Ніколь Марцін, мясцовая настаўніца на пенсіі, якая ў выніку жудасных аперацыяў страціла некалькі зубоў.

У 2013 годзе Марцін ініцыявала стварэнне групы ахвяраў галандца – цяпер яна налічвае 120 чалавек. Дакладная колькасць пацярпелых невядомая.

Паліцыя арыштавала Нірапа ў чэрвені, але да суда яму дазволілі застацца на волі – у снежні ён збег з краіны. Галандца абʼвілі ў міжнародны пошук, у выніку яго знайшлі ў канадскім гарадку Нью-Брансўік. Калі паліцыя затрымоўвала яго, ён спрабаваў перарэзаць сабе горла.

Каб яго не выдалі Францыі або Нідэрландам, стаматолаг імітаваў псыхічныя праблемы, праблемы з гендэрнай самаідэнтыфікацыяй і нават суіцыд. Яго адправілі ў псіхіатрычнае аддзяленне турэмнага шпіталя, дзе ён пачаў сцвярджаць, што забіў сваю жонку, потым – што ён транссэксуал.

«Каб пазбегнуць экстрадыцыі, ён спрабаваў усё», – кажа Ніколь Марцін у інтэрвію «The Guardian».

Судовы працэс па справе Нірапа будзе цягнуцца да 18 сакавіка.

Ці магчымая падобная такая сітуацыя ў Беларусі?

У знаёмага прафесійнага стаматолага мы запыталіся, наколькі магчымая такая сітуацыя ў нашай краіне. Аліна М. кажа, што тэарэтычна ў Беларусі недыплаваны дантыст можа ўладкавацца на працу, але толькі «паводле знаёмства».

Тэарэтычна садыст-лекар можа выконваць практыку даволі доўга:

«Пацыенту, то бок чалавеку далёкаму ад медыцыны (тым больш у такой вузкай вобласці як стаматалогія) можна «уцерці» мноства розных рэчаў. Усё залежыць ад ступені садызму і адсутнасці кантролю згары, асабліва калі гэта кабінет аднаго лекара, а не вялікая клініка», – кажа доктарка.

ДД

Глядзі таксама
Каментары