У Францыі арыштаваны нацыяналіст, які рыхтаваў замах на Эманюэля Макрона


Французская паліцыя арыштавала 23-гадовага жыхара гораду Аржантея на поўначы краіны, які хацеў забіць прэзідэнта  Эманюэля Макрон.

Аб арышце паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на французскія СМІ.

Як паведамляецца, мужчына планаваў здзейсніць замах 14 ліпеня падчас парада ў гонар Дня ўзяцця Бастыліі. Ён напісаў пра гэта ў гульнявым чаце, дзе цікавіўся набыццём аўтамата Калашнікава, неабходнага, паводле яго слоў, для замаху.

Акрамя таго, на сайце internet-signalement.gouv.fr было размешчана ананімнае паведамленне, у якім карыстальнік распавёў пра меркаваны замах.

Калі паліцыя прыйшла дадому да падазраванага, ён пагражаў ім кухонным нажом. У яго машыне былі выяўленыя яшчэ два нажы.

Падчас допыту мужчына паведаміў, што хоча забіць Макрон з палітычных меркаванняў. Паводле ягоных словаў, ён таксама хацеў атакаваць «мусульманаў, арабаў, чорных, гомасэксуалаў». Падазраваны называў сябе нацыяналістам.

Затрыманы быў судзімы раней. У мінулым годзе яго асудзілі на тры гады за тое, што ён выказваў захапленне дзеяннямі нарвежца Андэрса Брэйвіка, які забіў 77 чалавек у 2011 годзе.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў