У французскім заапарку невядомыя забілі насарога і спілавалі яго рог


Ўінс прыбыў у Туары з галандскага заапарку ў 2015-м.

Чатырохгадовы насарог стаў першай у Еўропе жывёлінай, якую браканьеры забілі ў заапарку.

Невядомыя праніклі ў вальер з афрыканскімі насарогамі і забілі аднаго з іх.

Работнікі заапарка ў горадзе Туары на захад ад Парыжа раніцай у аўторак выявілі труп чатырохгадовага белага насарога па мянушцы Ўінс (Vince).

Насарога забілі некалькімі стрэламі ў галаву, потым злачынцы спілавалі жывёліне пярэдні рог. Імаверна, ягоная здабыча рогі і была асноўнай мэтай злачынства: рог насарога высока цэняцца на чорным рынку. Гэтак, рог вагаю ў адзін кілаграм можна прадаць за $ 60 тыс.

Насарогу Вінсу было чатыры гады, ён мог пражыць каля 50 гадоў.

Daily Mail адзначае, што гэта першы ў Еўропе выпадак нападу браканьераў на жывёліну ў заапарку.

ДД

Глядзі таксама
Каментары