У Францыі затрымалі 6 чачэнцаў па падазрэнні ў тэрарызме


У рамках антытэрарыстычнай кампаніі ў Францыі паліцыя затрымала шасцярых нарадзінцаў Чачэніі.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com.ua са спасылкай на газету «Le Figaro».

Як адзначаецца, мужчыны ва ўзросце ад 32 да 38 гадоў былі затрыманыя ў мінулыя выхадныя ў Альбе і Тулузе на поўдні Францыі.

Як паведамляе выданне, з шасці падазраваных адзін мае французска-расейскае паходжанне, іншы атрымаў французскае грамадзянства ў 2009 годзе, і яшчэ чатыры мелі статус палітычных уцекачоў ў Францыі.

Іх усіх абвінавацілі ў злачыннай сувязі з тэрарыстычнымі арганізацыямі і ў фінансаванні тэрарызму.

Шасцёра падазраваных былі ўзятыя пад варту, піша выданне.

Мяркуецца, што яны адпраўлялі кандыдатаў для джыхадысцкіх групаў у Сірыі, фінансавалі такія групы ды забяспечвалі іх тэхнікай.

У студзені на поўдні Францыі былі затрыманыя пяцёра грамадзянаў РФ, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы тэрактаў. Усе яны паходзілі з Чачэніі.

МЯ, паводле eurointegration.com.ua

Стужка навінаў