У фондзе Лукашэнкі грошай у 500 разоў больш, чым у Караткевіч


Паводле звестак Цэнтрвыбаркаму, на 16 верасня ў выбарчы фонд кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі паступіла 202 млн 360 тыс. рублёў, піша belapan.by.

У выбарчым фондзе Таццяны Караткевіч – 400 тыс. рублёў. На рахунках Сяргея Гайдукевіча і Мікалая Улаховіча – сродкаў няма.

Адзначым, што выбарчы фонд Аляксандр Лукашэнка адкрыў апошнім – 11 верасня. Максімальны памер выбарчага фонду – 9 тысяч базавых велічынь (1 млрд 620 млн рублёў).

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Стужка навінаў