У фінскім горадзе Іматра забілі мэра і двух журналістак


Страляніну ў горадзе, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Расеяй (230 км ад Хельсінкі), учыніў 23-гадовы мужчына.

Паводле праваахоўнікаў, ён зрабіў 4 або 5 стрэлаў з ружжа. Падчас затрымання мужчына не аказваў супраціву. Паліцыя высвятляе матывы і дэталі злачынства, паведамляе «Associated Press».

Мясцовы тэлеканал апублікаваў відэазапіс з месца стральбы. На кадрах бачныя людзі ў белай спецвопратцы і аўтамабілі экстранных службаў.

У Фінляндыі жыве каля 5,4 млн чалавек. 650 000 фінаў маюць дазвол на валоданне зброяй.

ЮВ, belsat.eu, паволе AP

Стужка навінаў