У Фінляндыі прайшоў першы ў свеце чэмпіянат па штурханню сцяны


У ім узялі ўдзел пяць жыхароў гораду Керава. Удзельнікам спаборніцтва трэба было пад музыку на працягу некалькіх секундаў «артыстычна» штурхаць сцяну аднаго з будынкаў, які неўзабаве пойдзе пад знос. Яго сцены размалявалі графіці. Выступ ацэньвала журы з трох чалавек.

Перамог спартсмен Тоні Пахʼёла (Toni Pohjola), які паказаў некалькі складаных акрабатычных трукаў. Ён атрымаў галоўны прыз турніру – чаравік, упрыгожаны залатой каронай на падстаўцы.

ДР belsat.eu паводле uusimaa.fi

Стужка навінаў