У Фінляндыі баяцца АЭС, якую пабудуе «Росатом»


Пагроза Расеі для Фінляндыі расце, сцвярджаецца ў справаздачы Фінскага інстытуту замежных справаў (FIIA).

Аўтары дакументу заклікаюць фінскія ўлады захоўваць пільнасць, улічваючы, што Расея можа выкарыстаць свае энергетычныя праекты для палітычных мэтаў. Таксама ўладам накіравалі заклік рыхтавацца да магчымых «нетрадыцыйных канфліктаў», а таксама працягваць вайсковую супрацу з Захадам.

Як прыклад магчымага выкарыстання Расеяй энергетычных праектаў для палітычнага ціску называецца будаўніцтва АЭС Фэннавойма ў Пюхаёкі, што на Захадзе Фінляндыі.

Галоўную ролю ў будаўніцтве атамнай электрастанцыі адыграе расейская дзяржаўная карпарацыя «Росатом».

У справаздачы адзначаецца, што фінскія спецслужбы называлі атрыманне кантролю над энергетычнай палітыкай Фінляндыі галоўнай мэтай расейскай выведкі ў 2015 годзе. Згодна з Фінскім інстытутам замежных справаў, гэтая мэта застаецца для Расеі актуальнай.

Таксама даследнікі раяць фінскім прадпрыемствам устрымацца ад стратэгічных інвестыцыяў у Расеі – у сувязі з няпэўнай эканамічнай сітуацыі ў гэтай краіне.

НМ, belsat.eu, паводле yle.fi, tvn24.pl

Глядзі таксама
Каментары