17 жніўня ў беларускі пракат выйшла кінастужка «Целаахоўнік кілера». Адзін з герояў фільму – кіраўнік Беларусі. У расейскамоўнай версіі фільму ён стаў дыктарам Уладзіславам Духавічам.
Дырэктар «ИнтерФильм Дистрибьюшн», кампаніі, якая распаўсюджвае фільм на тэрыторыі Беларусі, гэты факт пацвярджае. Сяргей Козыраў патлумачыў, што пераагучка – гэта рашэнне расейска-ўкраінскай кампаніі-праваўладальніка «Megogo».
Аляксандра Лукашэнку ў фільме грае Гары Олдман. У расейскамоўнай версіі – дыктатар Уладзіслаў Духавіч, якога судзяць у Гаазе за генацыд баснійцаў.