У Facebook будзе яшчэ больш мабільнай рэкламы ў стужцы ды ў прыкладаннях Messenger і Whatsapp


Даход карпарацыі Facebook ад мабільнай рэкламы за апошнія тры месяцы вырас на 50 адсоткаў. Мабільную рэкламу ў найбуйнейшай сацыяльнай сетцы замаўляюць усё больш бізнесоўцаў. Марк Цукерберг паведаміў, што кампанія плануе надалей пашыраць рэкламныя магчымасці.

Даход сацыяльнай сеткі Facebook склаў 9.32 млрд долараў за тры месяцы, што перавысіла ўсе прагнозы аналітыкаў. 87 адсоткаў ад агульнай лічбы даходу складае рэклама ў мабільнай версіі сацыяльнай сеткі і мэсэнджарах.

Марк Цукерберг паведаміў, што пашырэнне магчымасцяў для мабільнай рэкламы было найбольшым клопатам кампаніі ў апошні час. Прыкладанні Messenger і Whatsapp маюць больш за 1 млрд актыўных карыстальнікаў кожнае, Instagram-акаунты маюць больш за 700 млн карыстальнікаў.

Акцыі кампаніі за апошнія тры месяцы выраслі на 44 адсоткі, згодна са справаздачай Facebook, апублікаванай вечарам у сераду.

«Мы бачым працяглы вялікі прагрэс у мабільнай рэкламе, сказаў фінансавы дырэктар Facebook Дэйвід Ўэнэр у інтэрвью Reuters. «Усе больш і больш грошай выдаткоўваецца на гэта і мы лічым, што трэнд будзе развівацца»

Facebook плануе ў хуткім часе адчыніць новыя магчымасці для распаўсюджання відэа. Гэта дазволіць прыцягнуць новую частку рэкламадаўцаў, а таксама павялічыць час, які карыстальнікі праводзяць, праглядаючы стужку сацыяльнай сеткі. Марк Цукерберг кажа, што менавіта розныя фарматы відэа будуць стануць рухавіком бізнесу Facebook у бліжэйшыя два-тры гады.

Кожны дзень у сацыяльнай сеткі Facebook налічвае 1,3 млрд карыстальнікаў, усяго ж у Facebook зарэгістравана больш за 2 млрд профіляў.

ВЧ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары