У Еўрапарламенце адбудуцца слуханні, прысвечаныя сітуацыі ў Беларусі


27 чэрвеня ў Еўрапейскім парламенце ў Бруселі адбудуцца слуханні, прысвечаныя сітуацыі ў нашай краіне.

Паседжанне арганізоўвае Еўрапейская народная партыя. Ад Беларусі ў слуханнях возьмуць удзел апазіцыйныя дэпутаткі Алена Анісім і Ганна Канапацкая, праваабаронца Алесь Бяляцкі, старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Еўрапейскія палітыкі з першых вуснаў даведаюцца пра сітуацыю ў Беларусі. Асабліва важна, што сустрэча ў Бруселі адбудзецца напярэдадні вялікага палітычнага форума, які пройдзе ў Менску. На пачатку ліпеня ў Беларусь прыедуць каля 700 дэлегатаў з 57 краінаў для ўдзелу ў сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Дзякуючы працоўнаму паседжанню ў Еўрапарламенце, еўрапейскія дэпутаты прыедуць у Менск ужо са сфармаваным пасланнем да беларускіх уладаў.

Відэасюжэт «Белсату» пра нядаўнюю сустрэчу кіраўнікоў МЗС 18 краінаў Еўропы ў Менску

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў