У Эстоніі з’явяцца кібервойскі


Генерал Рыхо Тэрас (пасярэдзіне) і генерал Петр Павел (справа) падчас сустрэчы ў Эстоніі 13 снежня. Фота – прэс-служба Узброеных сілаў Эстоніі

Камандаванне кібервойскамі мае паўстаць у жніўні 2018 года.

Камандуючы Сіламі абароны Эстоніі генерал Рыхо Тэрас на прэсавай канферэнцыі з кіраўніком ваеннага камітэту НАТО, чэшскім генералам Пятром Паўлам (Petr Pavel), паведаміў, што налета ў ягонай краіне пачне працу камандаванне кібервойскамі.

Эстонец адзначыў, што войска мае вялікую патрэбу ў такіх спецыялістах.

«У Эстоніі няма ў дастатковай колькасці IT-спецыялістаў, зацікаўленых у гэтай справе. Нашая задача – прыцягнуць на службу людзей, якія б захацелі пайсці і на сапраўдную службу», – заявіў генерал.

Петр Павел выказаў меркаванне, што малыя дзяржавы альянсу, якія не маюць магчымасці ўносіць роўны з буйнымі дзяржавамі ўнёсак, маглі б засяродзіцца на некаторых асобных кірунках – і параіў Эстоніі засяродзіцца менавіта на кібер-абароне:

«Пад вашым кіраўніцтвам быў праведзены шэраг такіх мерапрыемстваў, як, напрыклад, кібер-вучэнні Cyber Coalition, якія дапамаглі павысіць кібер-разуменне».

«Эстонія – вельмі якасны чалец альянсу, які, нягледзячы на ​​свае памеры і колькасць войска, браў удзел у большасці мерапрыемстваў НАТО», – цытуе чэха «Інтэрфакс».

ДД

Глядзі таксама
Каментары