У Ерэване зноў сабраўся мітынг. Пратэстоўцы кіруюцца да прэзідэнцкага палацу (ОНЛАЙН)


Тысячы жыхароў Ерэвану зноў выйшлі на акцыю пратэсту пасля таго, як раніцай іх вадамётамі разагналі спецатрады паліцыі, падае Бі-Бі-Сі.

На мітынг на плошчы Свабоды сабраліся некалькі тысяч чалавек, якія патрабуюць вызваліць затрыманых падчас начнога разгону паплечнікаў.

Пратэстоўцы адправіліся ў палац прэзідэнта, каля якога іх чакаюць спецназ і вадамёты. Калона падышла да шэрагаў паліцыі, аднак сутыкненняў пакуль няма.

Акцыя пратэсту супраць падвышэння коштаў на электраэнергію праходзіла ў Ерэване на плошчы Свабоды ад 19 чэрвеня.

У панядзелак 22 чэрвеня ўвечары каля 5 тыс. удзельнікаў акцыі перамясціліся на праспект Баграмяна, дзе размешчаныя ўрадавыя будынкі. Калі пратэстоўцаў спынілі сілавікі, яны абвясцілі сядзячую забастоўку. Раніцай 23 чэрвеня паліцыя разагнала іх вадамётамі.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў