У Ерэване здзейснілі напад на дом экс-прэзідэнта Арменіі: кінулі вучэбную гранату


Паліцыя Арменіі вечарам у пятніцу, 15 красавіка, атрымала паведамленне пра напад у Ерэване на дом другога прэзідэнта Арменіі (1998-2008) Роберта Качарана.

«Атрымана паведамленне пра напад. На месцы працуе аператыўная група», – паведаміў прэс-сакратар паліцыі Арменіі Ашот Агаранян.

Крыніцы ў следчых органах Арменіі паведамілі, што на тэрыторыю дому былога прэзідэнта рэспублікі нехта кінуў вучэбную гранату.

Паведамляецца, што ніхто не пацярпеў. Качаран цяпер знаходзіцца ў Маскве.

Глядзіце яшчэ >>> Карабахскі апазіцыянер: Прычына абвастрэння ў Карабаху – бязглуздая палітыка Расеі 

Качаран зʼяўляўся таксама першым прэзідэнтам непрызнанага Нагорнага Карабаха (1994-1996). З асуджэннем таго, што адбылося, выступіла кіроўная Рэспубліканская партыя Арменіі.

Паміж Арменія і Азербайджанам 2-га красавіка з новай сілай выбухнуў стары канфлікт за Нагорны Карабах. І хоць 4-га красавіка абвесцілі замірэнне, сітуацыя застаецца напружанай.

МЯ, паводле interfax.ru

Стужка навінаў