У Ерэване 6 паліцыянтаў застаюцца закладнікамі. Спецслужбы кажуць пра тэракт


У армянскай сталіцы ўзброеныя людзі трымаюць шэсць закладнікаў, захопленых у будынку паліцыі.

Узброеныя асобы, якія захапілі будынак паліцыі ў Ерэване, працягваюць утрымліваць у закладніках паліцыянтаў. Служба нацыянальнай бяспекі краіны  назвала гэткія дзеянні тэрактам ды заклікала захопнікаў не аказваць супраціву і здацца.

«Прадстаўнікі дзяржаўных органаў у межах правядзення перамоў спрабуюць угаварыць тэрарыстаў адмовіцца ад далейшых дзеянняў, якія пагражаюць жыццям і здароўю людзей, вызваліць закладнікаў, скласці зброю і без супраціву здацца ўладам», – паведамляе прэс-цэнтр Службы нацыянальнай бяспекі Арменіі ў нядзелю.

Падраздзяленне спецыяльнага прызначэння працягваюць заставацца ў стане боегатоўнасці, аднак загаду штурму або іншых актыўных дзеянняў пакуль не дадзена, адзначылі ў СНБ. Спачатку захопнікі ірымалі ў закладніках восем чалавек, але дваіх пазней выпусцілі.

У нядзелю 17-га ліпеня група ўзброеных асобаў захапіла будынак паліцыі з патрабаваннем вызваліць каардынатара армянскай апазіцыйнай грамадзянскай ініцыятывы «Устаноўчы парламент» Жырайра Сефіляна, які знаходзіцца пад арыштам паводле абвінавачвання ў незаконным набыцці і захоўванні зброі. Сефілян – удзельнік карабахскага канфлікту, лідар радыкальнага апазіцыйнага руху «Новая Арменія».

Пры захопе будынку адзін паліцыянт быў забіты, трое параненыя, у руках захопнікаў застаюцца шэсць закладнікаў. Армянская паліцыя пачала затрыманні чальцоў ініцыятывы «Устаноўчы парламент».

МЯ, паводле interfax.ru

Стужка навінаў