У Емене паўстанцы-хусіты забілі былога прэзідэнта Абдулу Салеха


Баевікі хусітаў узарвалі дом экс-прэзідэнта Емена Алі Абдулы Салеха ў цэнтры сталіцы Сане 4 снежня. Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле СМІ, загінулі таксама і сваякі Салеха.

Абдула Салех кіраваў у Емене з 1978 па 2011 гады. У выніку масавых хваляванняў, якія перараслі ў баявыя дзеянні ў Емене, Салех пакінуў свой пост.

З 2014 года Емене фактычна ідзе грамадзянская вайна паміж хусітамі (шыіцкімі паўстанцамі) з аднаго боку і ўрадавымі войскамі – з другога.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў