У Емене ахвярамі выбуху трох бомбаў сталі больш за 20 асобаў


У горадзе Аден на поўдні Емена на блокпастах у розных частках гораду прагрымелі выбухі. У выніку тэрарыстычнага акту загінулі як мінімум 27 асобаў, дзясяткі паранены. Многія з загінулых – грамадзянскія.

У інтэрнэце з’явілася заява ад імя еменскага аддзялення экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава», якая ўзяла на сябе адказнасць за ўсе тры атакі. Мэтай смяротнікаў былі КПП урадавых сілаў бяспекі, якіх падтрымлівае кааліцыя на чале з Саўдаўскай Аравіяй.

У Емене ідзе грамадзянская вайна паміж прыхільнікамі пераважна суніцкай ўлады краіны і шыіцкімі паўстанцамі з групоўкі Хуці, якая карыстаецца падтрымкай Ірана. Кааліцыя на чале з Саўдаўскай Аравіяй пачала бамбардзіроўкі Емена ў сакавіку 2015 годзе пры захопе хусітамі сталіцы краіны Саны, таму ўрад у цяперашні час працуе ў Аден як ў часовай сталіцы.

Вайной скарысталіся ісламісты «Аль-Каіды», якая таксама кантралюе частку краіны, ды групоўка «Ісламская дзяржава».

На днях у ААН заявілі аб дасягненні дамоўленасці аб спыненні баявых дзеянняў у Емене 10 красавіка з тым, каб 18 красавіка пачаць перамовы аб урэгуляванні.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары