У Егіпце забілі турыстак з Нямеччыны, а не з Украіны


Працаўнікі і ахова гатэлю затрымалі нападніка.

14 ліпеня на гатэль на курорце ў Хургадзе напаў з нажом невядомы. Ён забіў дзвюх жанчын і пяць асобаў параніў.

Абноўлена. Забітымі нападнікам турысткамі былі грамадзянкі Нямеччыны, а не Украіны, як паведамлялі раней. Пра гэта агенцтву Reuters паведаміла егіпецкая служба бяспекі.

Паводле МУС Егіпту, у выніку нападу пацярпела таксама грамадзянка Чэхіі.

Нападнік быў узброены нажом. Мяркуецца, што ён патрапіў у гатэль, падплыўшы на пляж морам. Мужчыну затрымалі, ён находзіцца пад вартай.

ДД

Глядзі таксама
Каментары