У Егіпце тэрарысты пратаранілі блокпост. Загінулі не менш за 10 асобаў


Тэрарыст пратараніў на смеццявозе з выбухоўкай кантрольна-прапускны пункт у горадзе Эль-Арыш, што на поўначы Сіная. Пасля першага выбуху супольнікі смяротніка адкрылі агонь па ўчастку з процітанкавых гранатамётаў. У выніку будынак быў практычна цалкам знішчаны.

Загінулі як мінімум 10 чалавек (у тым 9 паліцыянтаў і адзін мірны жыхар), шмат людзей атрымалі раненні.

Нападнікі планавалі яшчэ адзін тэракт на іншых прапускны пункт, аднак паліцыя спыніла тэрарыстаў. Адзін з праваахоўнікаў загінуў у перастрэлцы.

Пакуль ніхто не ўзяў адказнасць за напад. Раней падобныя напады прыпісвала сабе экстрэмісцкая арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Цягам апошніх дзён дзясяткі людзей загінулі і сотні атрымалі раненні ў тэрактах у Ізраілі, Іраку ды Турцыі.

У нядзелю 8 студзеня ў Іерусаліме грузавік урэзаўся ў групу ізраільскіх вайскоўцаў. 4 асобы загінулі, 15 параненыя. У Багдадзе 8 студзеня два выбухі прагрымелі на рынку. Загінулі калі 20 чалавек. 5 студзеня выбуховая прылада спрацавала ля будынку суда ў турэцкім Ізміры. Загінуў паліцэйскі і супрацоўнік суда.

ДР belsat.eu паводле AP

Глядзі таксама
Каментары