У егіпецкім курорце Шарм-эш-Шэйх патануў беларускі турыст.
Трагічны інцыдэнт адбыўся 7 лютага.
«Трагічная сітуацыя адбылася тыдзень таму. Асфіксія ў выніку ўтаплення», – адзначылі ў прэс-службы ведамства.
Пра дастаўку цела ў прэс-службе МЗС кажуць:
«Усе, каго гэта датычыцца – ягоныя родныя і блізкія, – гэта ведаюць».
У Беларускай асацыяцыі страхавальнікаў патлумачылі, калі асоба застрахаваная, дастаўку цела на радзіму аплочвае страхавая кампанія.
«Як правіла, рэпатрыяцыя заўсёды ўключаная ў страхавы поліс. Калі чалавек патануў і ў яго быў страхавы поліс, дастаўку цела аплаціць страхавая кампанія», – адзначыла Ірына Мерзлякова, генеральны дырэктар Беларускай асацыяцыі страхавальнікаў.
Паводле яе, у сярэднім рэпатрыяцыя з Егіпту ў Беларусь каштуе $ 3-5 тыс. Звычайна страхоўкі хапае на тое, каб аплаціць гэтую суму.
У выпадку, калі чалавек у момант надзвычайнага здарэння быў п’яны альбо пад уздзеяннем наркотыкаў, яму могуць адмовіць у выплаце страхоўкі.