У Дзярждуму Расеі ўнеслі законапраект, які дазволіць прэзідэнту кіраваць тры тэрміны


Парламент Чачэніі ўнёс у Дзярждуму папраўкі да Канстытуцыі аб падаўжэнні паўнамоцтваў прэзідэнта Расеі да трох тэрмінаў запар.

Законапраект размешчаны ў базе дадзеных Думы.

Сваю прапанову чачэнскія дэпутаты патлумачылі «дасягнутай сацыяльна-палітычнай стабільнасцю і неабходнасцю яе захавання». Таксама яны адзначылі, што папраўка не «змяншае дэмакратычныя асновы дзяржавы і дае магчымасць народу самім вызначыць будучыню Расеі».

Канстытуцыя Расеі забараняе знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта больш за два тэрміны запар.

У сакавіку Уладзімір Пуцін чацвёрты раз удзельнічаў у выбарах прэзідэнту, перамог з рэкорднымі 76,6 % галасоў (гэта ўжо ягоны другі тэрмін запар, да прэзідэнцтва Дзмітрыя Мядзведзева ў 2008-2012 гадах Пуцін ужо два тэрміны быў прэзідэнтам Расеі).

НМ, belsat.eu, фотаздымак Alexander Zemlianichenko/ Pool via REUTERS/ Forum

Стужка навінаў