У Дзяржаўнай Думе Расеі ствараюць хор з дэпутатаў


У расейскім парламенце можа з’явіцца свая харавая група.

«Не важна, ці вы валодаеце абсалютным музычным слыхам або любіце спяваць на сяброўскай вечарыне, запрашаем вас прыняць удзел у праслухоўванні, час і месца правядзення якога паведамім дадаткова», – з такім зваротам да дзяржаўных службоўцаў звярнуўся прафсаюзны камітэт ніжняй палаты расейскага парламенту.

Старшыня прафкаму Вольга Грыгор’ева распавяла, што праслухоўванне плануецца правесці ў кастрычніку. «Каля 20 заяў да нас ужо паступіла», – дадала прафсаюзная дзяячка.

Паводле яе, трэба будзе вырашыць некаторыя арганізацыйныя пытанні дзеля таго, каб праводзіць рэпетыцыю хору і, у прыватнасці, знайсці для гэтага залу.

Вольга Грыгор’ева таксама заўважыла, што сярод тых, хто выказаў жаданне спяваць у хоры, – аматары. Сярод іх пакуль няма гучных прозвішчаў з ліку дэпутатаў, якія прафесійна выступаюць на сцэне.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў