У джунглях Бразіліі знялі на відэа «самага самотнага чалавека на планеце»

ВІДЭА

На youtube-канале бразільскага дзяржаўнага агенцтва ў справах карэннага насельніцтва (FUNAI) з’явілася відэа, на якім бачна «самага самотнага чалавека на планеце» – прадстаўнік рэдкага племені з амазонскіх джунгляў.

Гэты 50-гадовы мужчына жыве ў адзіноце ў бразільскай частцы нізіны Амазоніі ўжо 22 гады. Усе члены ягонага племені загінулі ад рук мясцовых бандытаў.

На не вельмі выразных кадрах відэазапісу можна ўбачыць нізкарослага мужчыну з сякерай.

FUNAI назірае за лёсам гэтага чалавека з 1996 года. Пакуль ён жывы, на тэрыторыі штату Рандонія на паўночным захадзе краіны забароненая эканамічная дзейнасць.

Паводле канстытуцыі Бразіліі, карэннае насельніцтва мае права на валоданне зямлёй племянных тэрыторыяў.

ЮВ, belsat.eu, паводле bbc.com

Глядзі таксама
Каментары