У Дзень памяці ахвяраў генацыду армян глядзіце фільм «Помста армян справа Тэхлір’яна»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=jOescnggD_0″][vc_column_text]24 красавіка а 20:10 на «Белсаце».

У 1921 годзе на вуліцы Берліну стрэлам у галаву сярод белага дня студэнт забівае былога кіраўніка ўраду Турцыі адказнага за генацыд армянаў у Асманскай імперыі.

Тэму злачынства падхоплівае нямецкая і міжнародная прэса. Ахвяра – Талят-Паша, былы кіраўнік турэцкай дзяржавы, а ягоны забойца – малады армянін Сагамон Тэхлірян. Праз некалькі тыдняў над ім пачынаецца суд.

У будынку суду ў Берліне таўкуцца журналісты, разявакі ды адвакаты. Грамадскасць чакае, што пра армянскую справу нарэшце пачуюць. Нягледзячы на ўсе намаганні прэсы заявіць пра разню 1915 года, міжнародная супольнасць не рэагуе.

Тэхлірян звяртаецца да старшыні суду і распавядае, як шэсць гадоў таму яго ды ягоную сям’ю дэпартавалі на загад былога кіраўніка турэцкага ўраду, Талята-Пашы. Расказвае, як на ягоных вачах забілі маці і сясцёр, як яго пакінулі паміраць, і як ён апрытомнеў пад стосам трупаў сваякоў.

На заканчэнне юнак кажа:

– Я не лічу сябе вінаватым, маё сумленне чыстае.

– Як гэта, чыстае? – пытаецца старшыня суду.

– Я забіў чалавека, але я не забойца.

Забойства Талята было неверагоднай зʼяваю. Толькі ўявіце сабе, каб у нейкага маладога габрэя была магчымасць стрэліць у галаву Адольфу Гітлеру. Вось кім быў Талят для армянаў.

Заява Сагамона Тэхлір’яна змяняе хаду судовага працэсу. Забойца цяпер выступае ў якасці ахвяры. Суд вымушаны ўзняць пытанне аб ролі Талята-Пашы ў разні армянаў. Прысутныя выслухоўваюць гісторыю армянскага народу ў Асманскай імперыі.

Гэты суд натхняе маладога польскага адваката Рафаэля Лемкіна стварыць прававыя рамкі для падобных справаў.

Прачытаўшы пра суд, Лемкін запытаўся ў аднаго са сваіх прафесараў: «Я не разумею, чаму яны не арыштавалі таго, Талята-Пашу, які забіў мільён людзей і заставаўся на свабодзе, а арыштавалі таго, хто забіў толькі аднаго чалавека. Гэта ня мае сэнсу. Чаму яны не арыштавалі тую асобу, якая нясе адказнасць за забойствы мільёна людзей»? Прафесар паглядзеў на яго і сказаў: «Уяві сабе селяніна, у якога шмат курэй. Гаспадар забівае курэй, але гэта ягоная справа. Нікога гэта не хвалюе. Ніхто не ўмешваецца». Далей ён тлумачыць, што гэта нацыянальны суверэнітэт. Суверэнная дзяржава можа рабіць, што заўгодна са сваймі грамадзянамі. На што Лемкін адказаў: «Але людзі – ня куры».

Пазней Рафаэль Лемкін увядзе ў міжнародную прававую практыку тэрмін «генацыд». На падставе ягоных працаў будуць створаныя прынцыпы новага міжнароднага Крымінальнага кодэксу, якім карыстаюцца і сёння падчас расследаванняў фактаў генацыду ці злачынстваў супраць чалавечнасці.

belsat.eu

Стужка навінаў