У дзень па 5%. На выбарах будзе намаляваная яўка


Як нас падманваюць, распавядае Матэўш Баек, польскі журналіст, які назіраў за выбарамі ў Беларусі.

Вы былі ў Беларусі на выбарах не адзін раз і сцвярджаеце ў сваім рапарце, што нас, беларусаў, улады падманваюць. У вашым рапарце ёсць канкрэтныя доказы. Якія асноўныя метады гэтага падману?

Падман ёсць і перад выбарамі вядома і падчас іх. Але самае галоўнае гэта тое, што крадуць або дапісваюць галасы. Дапісваюць выбарнікаў, каб яўка была вышэйшая. І дапісваюць галасы за тых кандыдатаў, якія павінны перамагчы. У залежнасці ад таго, якія гэта выбары, стаўка ідзе, каб у кандыдата было больш галасоў або каб была большая яўка. Цяпер перад намі мясцовыя выбары ў саветы дэпутатаў, якія, у прынцыпе, нічога не вырашаюць. І жыхары Беларусі гэта выдатна ведаюць. Яны гэта выдатна ведаюць, ім вядома не цікава хадзіць на выбары. Гэта значыць, можна з упэўненасцю сказаць, што на выбарах будзе намаляваная яўка.

Акрамя таго, што яны накручваюць яўку, яны накручваюць яўку ў папярэдні перыяд галасавання. У вашым рапарце вы прыводзіце прыклады таго, што ў некаторых камісіях яны стараліся пісаць кожны дзень +5% і такая роўная яўка была. З чым гэта звязана? Чаму так важна паказаць, што ў нас такая роўная яўка.

Сэнс не быў у тым, каб яўка была роўная, сэнс быў у тым, каб лягчэй было гэта пералічваць. Мне здаецца ў людзей не было нават ідэі, што гэта павінна так быць. Ім проста было лягчэй лічыць. Сёння 5%, заўтра 5%, паслязаўтра 5% і пасля паслязаўтра зноў 5%. І ў нас разам 20%, але калі далі загад на 25%, то ў апошні дзень у будзе 7%.

Вы жывяце ў Польшчы, вы прызвычаіліся да іншых стандартаў выбараў. Польшча ўсё ж такі дэмакратычная краіна, тут іншая сістэма выбараў. Тым не менш такія дзіўныя выпадкі на выбарчых участках вельмі рэдкія. Што вас, як прадстаўніка больш дэмакратычнай краіны, шакавала ў Беларусі?

Па-першае, тое, што людзі, якія працуюць на ўчастках згаджаюцца на тое, каб удзельнічаць у фальсіфікацыі. Я бачыў, як адзін чалавек схаваў 150 галасоў на прэзідэнцкіх выбарах за Таццяну Караткевіч. Проста іх кудысьці ўпіхнуў і запісаў за Аляксандра Лукашэнку. Усё гэта бачылі, я гэта бачыў, але ніхто не звярнуў на гэта ўвагі. Усе бачылі, што была быў вялікі пачак галасоў за Караткевіч.

За Лукашэнку было больш на ўчастку, на якім я працаваў, але яны потым наагул не звярнулі ўвагу на тое, што яму прыпісалі. У выніку 400 галасоў, а ёй 15. Хаця было бачна, што ён атрымаў толькі ў два разы больш. То бок, людзі на ўчастках не працуюць. Яны заплюшчваюць вочы, і гэта самае галоўнае. Цікава і тое, што людзі на выбары ўвогуле не прыходзілі. Не на прэзідэнцкія, на гэтых яўка была даволі высокая. Напрыклад, на парламенцкія. Яны не прыходзілі. Я працаваў у Рагачове, і на пачатку дня нам гэта тлумачылі тым, што людзі бульбу капаюць, а ўвечары таксама бульбу капаюць і прыходзяць. Я ўвогуле не бачыў выбарцаў. А потым да мяне прыходзяць шэфы ўчасткаў, у якіх атрымалася 99% яўкі, і яны кажуць, што так было.

Можна ўсміхнуцца, слухаючы гэтыя прыклады, таму што гэта вельмі сумна. Ведаю, што вы падтрымліваеце кантакты з нашымі беларускімі праваабаронцамі. Яны прасілі перадаць нашым гледачам зварот, каб нашыя гледачы ўсё ж такі не баяліся быць назіральнікамі, што ў іх ёсць яшчэ шанец на гэтых выбарах запісацца ў назіральнікі. Ёсць дзве кампаніі. «Праваабаронцы за свабодныя выбары», а таксама «Права выбару». Чаму трэба быць назіральнікам, чаму нягледзячы на ​​тое, што фальсіфікацыі будуць, варта паказаць сваю грамадзянскую пазіцыю.

Добрыя назіральнікі, то бок непраўладныя, якія не закрываюць вочы, а тыя, якія насамрэч працуюць, яны вельмі шмат бачаць. Дзякуючы гэтаму яны потым могуць паказаць, якімі былі выбары. Гэта, у прынцыпе, вельмі цікава.

Тым больш у сваім горадзе ці вёсцы, што насамрэч думаюць людзі.

Я правяраў, як выглядаюць вынікі выбараў на ўчастках, дзе працуюць міжнародныя назіральнікі, і на прэзідэнцкіх выбарах. Атрымалася, што там, дзе былі назіральнікі, вынікі за ўмоўную Таццяну Караткевіч былі ў чатыры разы большыя. І гэта не да таго, што мы гэтыя галасы запіхваем. Проста яны баяліся назіральнікаў і баяліся фальсіфікаваць.

Інтэрв’ю паказалі ў праграме «Прасвет» з Алінай Коўшык

Загад Лукашэнкі на большую незалежнасць СМІ. Чаму мясцовыя выбары таксама будуць падманам? «Прасвет» з Алінай Коўшык .

Стужка навінаў